ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ "АРМЕЙЦАЎ"
У суботу, 14 лістапада, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пройдзе і паядынак чэмпіянату краіны-2026 у Д2.
Нашы рэзервісты ў межах 33-га тура пазмагаюцца з землякамі са СКА-1938 — стартавы свісток прагучыць у 17.30.
Уваход вольны. Будзем рады бачыць усіх заўзятараў на гульні!
Гаспадары апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Набокіным (Мінск), асіставаць якому будуць Арсеній Шымусік (Асіповічы) і Сяргей Васілеўскі (Смаргонь). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







