ПАТЭНЦЫЙНЫ СУПЕРНІК — "ВІЦЕБСК"
У сталічным Доме футбола завершана лёсаванне пар 1/4 фіналу Кубка краіны-2026/27.
У выпадку калі наша каманда 4 снежня ў родных сценах акажацца мацнейшай за "МЛ Віцебск", то ўжо вясной згуляе з іншым прадстаўніком паўночнага абласнога цэнтра — "Віцебскам".
Першы матч пройдзе ў горадзе над Дзвіной.
Таксама за пуцёўкі ў наступную стадыю пазмагаюцца "Днепр" (Магілёў) — "Славія" (Мазыр), БАТЭ — "Мінск", "Баранавічы" — "Нёман" (Гродна).







