НАШ НАЙЛЕПШЫ БАМБАРДЗІР — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 29-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 29-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік нашай каманды, якая ў родных сценах буйна адолела "Мінск" — 4:0.
Адзначаным аказаўся Карэн ВАРДАНЯН — запісаў на асабісты рахунак два галы і асістэнцкі бал.
Для 23-гадовага форварда гэта шостае ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 1-га, 3-га, 4-га, 6-га і 25-га).








