МУСТАФА ДЖЫМЕ ЗГУЛЯЎ 45 ХВІЛІН
Зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі правяла першы з пары паядынкаў з апанентамі з Беніна ў межах кваліфікацыі кантынентальнага Кубку нацый-2027. І саступіла з буйным лікам — 1:4.
Нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ правёў на полі другі тайм.
Яшчэ адзін матч з тым жа супернікам, гэтым разам намінальна дамашні — у камерунскай Дуале, адбудзецца ў панядзелак, 16 лістапада.







