МУСТАФА ДЖЫМЕ ВЫЙШАЎ У "СТАРЦЕ"
Зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі правяла чарговы паядынак у межах кваліфікацыі кантынентальнага Кубка нацый-2027. І зноў саступіла канкурэнтам з Беніна — гэтым разам з лікам 0:1. Прычым прапусціла на 93+-й хвіліне.
У гульні, якую прымаў камерунскі горад Дуала, прыняў удзел форвард мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ. 23-гадовага футбаліста ўключылі ў стартавы склад — і замянілі на 57-й.
Зараз у групе F наперадзе бенінцы — 10 (пасля 4 матчаў). Потым ідуць буркінійцы — 7 (3), маўрытанцы — 3 (3), каманда ЦАР — 0 (4).







