МУСТАФА ДЖЫМЕ МОЖНА ЗГУЛЯЦЬ СУПРАЦЬ ВІЗАВІ З БЕНІНА
Галоўная зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі пастараецца набраць першыя ачкі ў межах адборачнай кампаніі кантынентальнага Кубку-2027.
Календар прадугледжвае сустрэчы з бенінцамі. Спачатку — у чацвер, 12 лістапада, — гасцявую, потым — у панядзелак, 16-га, — намінальна дамашнюю ў камерунскім горадзе Дуала.
Прыняць удзел у паядынках можа нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ.
Зараз у групе F згуляна два туры: 1. Бенін — 4. 2. Буркіна-Фасо — 4. 3. Маўрытанія — 3. 4. ЦАР — 0.







