КВАРТЭТ "БЕЛА-СІНІХ" ВЫКЛІКАНЫ Ў МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, правядзе выязныя кантрольныя гульні са сверстнікамі з Казахстана — 12 і 15 лістапада. Абедзве адбудуцца на стадыёне "Намыс" у Шымкенце.
Паўдзельнічаць у спарынгах могуць чацвёра футбалістаў мінскага "Дынама": брамнік Даніла РАДКЕВІЧ, абаронца Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, хаўбекі Аляксей ЖЭЧКА і Арцём САКАЛОЎСКІ.
Гэтыя матчы стануць для моладзевай зборнай Беларусі этапам падрыхтоўкі да выступлення ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2029.







