ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ АДГУЛЯЎ ПАЎГАДЗІНЫ
Нацыянальная зборная Кыргызстана чацвёрты раз запар узяла верх у спарынгах. Сёння на выездзе адолела супернікаў з В’етнама — 2:1. Прычым прапусціла на 19-й хвіліне, але дзякуючы рэзкай актывізацыі напрыканцы паядынку пераламіла няўдалы для сябе сцэнар — адзначылася трапнымі стрэламі на 86-й і 87-й.
На 60-й на газон выйшаў хаўбек мінскага "Дынама" Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ.
Гэтыя матчы з’явіліся чарговым этапам падрыхтоўкі да ўдзелу ў фінальным турніры Кубка Азіі-2027.
Фота: t.me/kyrgyzkurama







