ГУЛЖІГІТ АЛЫКУЛАЎ АДПРАВІЦЦА Ў В’ЕТНАМ
Галоўная зборная Кыргызстана працягвае падрыхтоўку да ўдзелу ў фінальным турніры Кубка Азіі-2027.
У хуткім часе запланаваны да правядзення два спарынгі, якія прыме стадыён "Thien Truong" у горадзе Намдзінь, што ў В’етнаме. З мясцовай нацыянальнай камандай належыць сустрэцца ў аўторак, 17 лістапада, а некалькімі днямі раней — у суботу, 14-га, — з тайванцамі.
У выязны спіс уключаны флангавы паўабаронца мінскага "Дынама" Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ, які запісаў сабе ў актыў у гэтым сезоне 38 афіцыйных паядынкаў, чатыры галы і адзін асістэнцкі бал у форме "бела-сініх".







