ЕДЗЕМ У НАВАПОЛАЦК!
Наш клуб арганізуе бясплатныя аўтобусы на гульню з "Нафтанам" у межах заключнага, 30-га, тура чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
Паядынак у Наваполацку адбудзецца ў суботу, 28 лістапада, — на полі са штучным пакрыццём стадыёна "Атлант". Пачатак а 13-й гадзіне.
Адпраўленне прызначана на 9.00 ад НАС "Дынама". Непаўнагадовыя могуць ехаць толькі са сваімі законнымі прадстаўнікамі.
Колькасць месцаў абмежавана, таму паспяшайцеся з рэгістрацыяй! Запіс ажыццяўляецца па тэл. +375 29 660 19 27 (з 9.00 до 18.00).
Абавязкова бяром з сабой бела-сінюю атрыбутыку — і рыхтуемся актыўна падтрымліваць любімую каманду!
Звяртаем увагу: у мэтах забеспячэння бяспекі ў якасці суправаджэння ў аўтобусах будуць знаходзіцца супрацоўнікі арганаў правапарадку.







