"ДЫНАМА"-БДУФК — "СМАРГОНЬ": 7 ЛІСТАПАДА Ў 16.00
Да фінішу жаночага чэмпіянату краіны-2026 — два туры.
Наша каманда, якая працягвае змагацца за бронзавыя медалі, абедзве сустрэчы правядзе на родным "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Наступны адбудзецца ў суботу, 7 лістапада, супраць аднаасобнага таблічнага аўтсайдара са "Смаргоні". Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Будзем рады бачыць усіх прыхільнікаў "Дынама"-БДУФК на гульні! Уваход вольны.
На паядынку працуе брыгада арбітраў з Магілёва ў такім складзе: галоўны — Антон Марус, памочнікі — Вячаслаў Сяроў і Іван Рымкевіч. Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Ясінскі (абодва — Мінск).
Жывая трансляцыя — на Youtube-канале WF Belarus.







