"ДЫНАМА"-БДУФК — ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: 14 ЛІСТАПАДА Ў 14.00
Да фінішу жаночага чэмпіянату краіны-2026 — адзін гульнявы дзень. Наша каманда захоўвае шансы на заваяванне бронзавых медалёў, вось толькі не з’яўляецца гаспадыней уласнага лёсу. Трэба, каб непасрэдныя канкурэнткі з "Дняпра" не набралі ніводнага ачка ў выязным паядынку з брэсцкім "Дынама", якое тым часам застаецца прэтэндэнтам на тытул.
Войска Юрыя Малеева ў суботу, 14 лістапада, праэкзаменуе ДЮСШ-ПалесДУ з Пінска на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Пачатак у 14.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Антон Марус, памочнікі — Яраслаў Раманаў (абодва — Магілёў) і Ўладзіслаў Стрэльскі (Асіповічы). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Алейнікаў (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







