"БЕЛА-СІНІЯ" ПРАВЯЛІ ЎРОК ФІЗКУЛЬТУРЫ
Пасля пятнічнай трэніроўкі група прадстаўнікоў дынамаўцаў наведала сярэднюю школу №215, размешчаную ў сталічным мікрараёне Малінаўка.
Туды паехалі толькі зборнікі: нападнік Карэн ВАРДАНЯН (нацыянальная), хаўбекі Аляксей ЖЭЧКА, Арцём САКАЛОЎСКІ (абодва — моладзевая), форвард Андрэй ЛУЦКОВІЧ (юніёрская).
Хлопцы правялі ўрок фізкультуры для навучэнцаў 6-7-х класаў — прадэманстравалі майстар-клас па працы з мячом, пагулялі ў футбол са сваімі новымі сябрамі, а потым раздалі аўтографы і зрабілі мноства сумесных фота.
Галоўнае, што ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад пазітыўных эмоцый!

















