АНДРЭЙ ЛУЦКОВІЧ ЗАБІЎ ПЕРАМОЖНЫ МЯЧ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, паспяхова выступіла ў чарговым кваліфікацыйным раўндзе юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2027.
У выязны спіс была ўключана шэсцёра футбалістаў мінскага "Дынама": брамнік Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, абаронца Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, хаўбекі Цімафей ГУДАЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Сяргей ЖЫВУШКА (капітан каманды), нападнік Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Цяпер падначаленыя Арцёма Канцавога чакаюць лёсавання, якое назаве новых супернікаў у барацьбе за выхад у фінальны турнір.
Група А4
11.11. АЎСТРЫЯ U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:1 (АЛЕКСАНДРОВІЧ — 90 хвілін, КАЛЕСНІКОВІЧ і ЛУЦКОВІЧ заменены на 46-й, ЖЫВУШКА — на 89-й)
14.11. АНГЛІЯ U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 5:0 (ДЗЕГЦЯРЭНКА — 90 хвілін, ЛУЦКОВІЧ выйшаў на поле на 46-й, ГУДАЧ — на 60-й)
17.11. БЕЛАРУСЬ U19 — СЛАВЕНІЯ U19 — 2:0 (АЛЕКСАНДРОВІЧ — 90 хвілін, ЛУЦКОВІЧ адкрыў лік на 54-й і заменены на 69-й, ЖЫВУШКА — на 86-й, ДЗЕГЦЯРЭНКА ўступіў у гульню на 86-й)
Вынік. 1. Аўстрыя U19 — 6. 2. Англія U19 — 6. 3. БЕЛАРУСЬ U19 — 6. 4. Славенія U19 — 0.
Фота: vk.ru/belarusff







