АНДРЭЙ КУДРАВЕЦ — MVP МАТЧУ З "НЁМАНАМ"
Цэнтральны паядынак 27-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026 не прынёс пазітыўных эмоцый заўзятарам "бела-сініх". На вялікі жаль, наша каманда на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна зазнала паразу ад "Нёмана" — 0:1.
Найлепшым гульцом у складзе гаспадароў быў прызнаны Андрэй КУДРАВЕЦ, які запісаў сабе ў актыў некалькі добрых сэйваў.
Пасля фінальнага свістка 23-гадоваму брамніку ўручылі традыцыйны прыз ад Hopper, партнёра мінскага "Дынама".







