"ЗРАБІЛІ ПРАЦУ НАД ПАМЫЛКАМІ І ЗГУЛЯЛІ ЛЕПЕЙ"
"Бела-сінія" з велізарнымі намаганнямі пераадолелі бар’ер стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
У намінальна дамашняй сустрэчы, якую прымала балгарская Стара-Загора, нашы хлопцы саступілі "Сілексу" 0:1. Праз тыдзень у Скоп’е ўзялі верх з тым жа лікам, а пуцёўку далей вырвалі ў серыі пенальці — 6:5.
Вынікі двухматчавага супрацьстаяння падвёў паўабаронца Яўген МАЛАШЭВІЧ, аўтар трапнага стрэла ў сталіцы Паўночнай Македоніі.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!







