ЗНОЎ У БЕЛЫМ КАМПЛЕКЦЕ ФОРМЫ
На базе трэніровачнага цэнтра Федэрацыі футбола Паўночнай Македоніі завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 паміж "Сілексам" з Кратава і мінскім "Дынама".
Абодва бакі пацвердзілі камплекты формы, у якіх з’явяцца на газоне сёння ўвечары.
У нашай каманды, як і тыднем раней, — белы верх і ніз (брамнік цалкам у салатавым).
Балканцы таксама зрабілі выбар на карысць звычных сіне-бардовых маек і сініх трусоў (галкіпер увесь у шэрым).
Судзейская брыгада з Нарвегіі на чале з Марыўсам Хансэнам-Грэтай апране форму светла-сіняга колеру.







