ЖЫВЫ ЭФІР — НА "БЕЛАРУСЬ 5" І SPORT5.BY
У чацвер, 30 ліпеня, мінскім дынамаўцам належыць правесці чарговы паядынак з катэгорыі надзвычай важных. На коне — пропуск у 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый-2026/27.
Гульню ў адказ, намінальна дамашнюю, з азербайджанскім "Нефтчы" прыме стадыён "Берое" ў балгарскім горадзе Стара-Загора. Пачатак у 20.00.
У жывым эфіры вельмі цікавае супрацьстаянне пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і сайт sport5.by.
Не прапусціце!







