ЗГУЛЯЕМ У СІНІМ
Завершана арганізацыйная нарада напярэдадні першага паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцыі-2026/27 паміж бакінскім "Нефтчы" і мінскім "Дынама".
Былі прадстаўлены камплекты формы, у якой сёння ўвечары супернікі выйдуць на газон.
Наша каманда згуляе ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
У гаспадароў — чорна-белы верх і ніз (галкіпер — увесь у салатавым).
Судзейская брыгада з Кіпра на чале з Канстанцінасам Феласам апране камплект экіпіроўкі жоўтага колеру.
Нагадаем, што матч на "Нефтчы-Арэне" пачнецца ў 19.00. Жывы эфір — на тэлеканале "Беларусь 5" і сайце sport5.by.







