ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫМ
На стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 паміж мінскім "Дынама" і азербайджанскім "Нефтчы" з Баку.
На сустрэчы прадстаўлены камплекты формы, у якой супернікі выйдуць на поле сёння ўвечары.
Наша каманда згуляе ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у салатавым).
У гасцей — чорны верх і ніз (галкіпер — увесь у светла-сінім).
Судзейская брыгада з Паўночнай Ірландыі на чале з Цімам Маршалам апране форму чырвонага колеру.
Матч пачнецца ў 20.00 і будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5" і сайце sport5.by.







