З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ!
У панядзелак, 27 ліпеня, самыя цёплыя словы гучаць у адрас Аляксандра ШАГОЙКІ — галоўнаму трэнеру "бела-сініх" спаўняецца 46 гадоў.
Шчыра віншуем Аляксандра Аляксандравіча, зычым моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту! Няхай у прафесійнай дзейнасці ўсё развіваецца максімальна паспяхова, а этап кар’еры ў мінскім "Дынамо" змясціць шмат яскравых перамог і заваяванне трафееў!
Са святам!







