ЯЎГЕН ЯРАШЭВІЧ БУДЗЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "АСІПОВІЧЫ"
Малады брамнік "бела-сініх" Яўген ЯРАШЭВІЧ да сканчэння сезона перабраўся на правах арэнды ў "Асіповічы", якія адчайна змагаюцца за захаванне прапіскі ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2026.
Выхаванец нашай Акадэміі мае досвед выступленняў у гэтай лізе — 9 матчаў у форме "Дынама"-БДУФК.
Зычым Яўгену поспехаў!







