ВЫЗНАЧАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ЛІПЕНЯ
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала апытанка, дзе на мэце — выбар найлепшага футбаліста каманды па выніках другога летняга месяца.
Пераможцу намінацыі традыцыйна ўручаць прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Заўзятарам належыць вызначыць MVP з пяцёркі прэтэндэнтаў. У спісе абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Яўген МАЛАШЭВІЧ, Аляксандр СЯЛЯВА, нападнікі Карэн ВАРДАНЯН, Мустафа ДЖЫМЕ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў ліпені падначаленыя Аляксандра Шагойкі ў родным чэмпіянаце разграмілі "Мінск" (3:0), а на кантынентальнай арэне абмяняліся вікторыямі з паўночнамакедонскім "Сілексам" (0:1; 1:0, па пенальці 6:5) і азербайджанскім "Нефтчы" (4:2; 0:1).







