Наступны матч Сілекс 9 ліпеня (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫРВАЛІ ПЕРАМОГУ Ў САЛІГОРСКУ

4.07.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 14-га тура

САЛІГОРСК — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:2 (1:1)
САЛІГОРСК. 4 ліпеня. Стадыён "Будаўнік". Пачатак у 15.00. 180 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў, С.Цяслюк (усе — Гомель).
САЛІГОРСК: Дастанка, Перапечка, Сень, Болдыраў (Чакур, 29; Быстроў, 72), Шаула (Чычын, 89), Курбачоў, Кабенка, Сырыська (к), Драздовіч (Ложачнік, 29), Шуляк, Музычэнка.
Запасныя: Юхновіч, Коршун, Каролік, Новік, Дуброўскі.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Леанцюк, Нізоўцаў, Калесніковіч (Серада, 89), Варонін (Лявоненка, 63), Грабцэвіч (к), Дзегцярэнка (Раптуновіч, 74), Цітоў (Чумак, 46), Жывушка, Дрозд (Танкушын, 63).
Запасныя: Александровіч, Пянкрат, Жыгімонт, Гудач, Юрэвіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Леанцюк (12, пас — Дзегцярэнка). 1:1 — Сень (38). 1:2 — Чумак (91+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калесніковіч (31), Курбачоў (71).