УЛАДЗІСЛАЎ РУСАКОЎ АДДАНЫ Ў АРЭНДУ "МАЛАДЗЕЧНА-2018"
Абаронца Ўладзіслаў РУСАКОЎ да сканчэння сезона будзе на правах арэнды выступаць за першалігавы "Маладзечна-2018".
За паўтара папярэдніх сезона выхаванец нашай Акадэміі запісаў на асабісты рахунак 21 матч, гол і выніковую перадачу за "Дынама"-БДУФК (Д2).
Правёў адзін паядынак у форме каманды "бела-сініх" U19 у Юнацкай лізе УЕФА-2025/26 (1 асістэнцкі бал).







