У КУБКУ КРАІНЫ-2026/27 ЗГУЛЯЕМ З "МЛ ВІЦЕБСК"
У Доме футбола адбылося лёсаванне 1/8 фіналу гэтага розыгрышу другога па значнасці нацыянальга турніру.
"Бела-сінія" ў родных сценах пазмагаюцца з "МЛ Віцебск" — дата правядзення паядынку вызначыцца пазней.
Адзначым, што "паўночнікі" ў папярэднім раўндзе ўзялі верх над першалігавым сталічным СКА-1938 (5:3 у дадатковы час).
Іншыя пары:
"Белшына" (Бабруйск) — "Мінск"
"Гомель" — "Віцебск"
"Іслач" (Мінскі р-н) — "Баранавічы"
"Орша" (Д2) — БАТЭ (Барысаў)
"Арсенал" (Дзяржынск) — "Нёман" (Гродна)
"Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна) — "Днепр" (Магілёў)
"Славія" (Мазыр) — "Дынама-Брэст"







