ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 14-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 14-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапілі тры прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе не пакінула шансаў землякам-"гараджанам" — 3:0.
Адзначанымі аказаліся брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ — здзейсніў некалькі ўражальных выратаванняў, хаўбекі Яўген МАЛАШЭВІЧ і Аляксандр СЯЛЯВА — аўтары шыкоўных галоў з-за межаў штрафной пляцоўкі на 12-й і 30-й хвілінах суадносна.
Для нашага №7 гэта другое ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 13-га).








