"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 11 ЛІПЕНЯ Ў 14.00
У наступны ўік-энд пройдуць гульні 10-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2026.
Футбалісткам "Дынама"-БДУФК належыць у суботу, 11 ліпеня, на выездзе праэкзаменаваць аднаасобнага аўтсайдара лігі. Сустрэчу са "Смаргонню" прыме поле са штучным пакрыццём стадыёна ГАКЦАР у Гродна (вул. Камунальная, 3). Пачатак у 14.00.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Уладзіслаў Чырыкаў (Жодзіна), памочнікі — Аляксей Шадура (Ліда) і Міхаіл Зуброў (Мінск). Чацвёрты — Карына Савонь. Інспектар матчу — Яўген Юцэвіч (абодва — Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







