"СІЛЕКС" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 16 ліпеня, "бела-сінія" працягнуць выступленні ў стартавым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый-2026/27. І згуляюць паядынак велізарнай важнасці — у адказ на выездзе супраць "Сілекса". Супернікі пазмагаюцца ў Скоп’е, на полі трэніровачнага цэнтра "Петар Мілашэўскі". Пачатак у 20.00 пра мясцовым часе (21.00 па беларускім).
Пяццю днямі раней нашы хлопцы ў намінальна дамашняй сустрэчы, якая адбылася ў балгарскай Стара-Загоры, зазналі паразу з лікам 0:1.
Спадзяемся, атрымаецца прадэманстраваць свае найлепшыя якасці і заваяваць пуцёўку ў наступны этап!
Паслязаўтра ў сталіцы Паўночнай Македоніі будзе малахмарна — пры тэмпературы +24+26 градусаў.
Афіцыйнай інфармацыі датычна транслёяцыі матчу пакуль не паступала.







