РЫХТУЕМСЯ ДА ВЫЕЗДУ Ў СТАЛІЦУ АЗЕРБАЙДЖАНА
Пасля вяртання з Паўночнай Македоніі, дзе атрымалася адолець "Сілекс" у серыі пенальці, "бела-сінія" працягнулі планамерна працаваць на месцы сваёй дыслакацыі ў Балгарыі.
У цэнтры ўвагі — падрыхтоўка да паядынкаў 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 з азербайджанскім "Нефтчы". Дарэчы, ужо заўтра наша каманда возьме курс на Баку.
Прапануем заўзятарам убачыць падборку фотаздымкаў з некалькіх трэніровак мінскіх дынамоўцаў.
















