РЫХТУЕМСЯ ДА СУПРАЦЬСТАЯННЯ Ў АДКАЗ З "НЕФТЧЫ"
"Бела-сінія" працягваюць працаваць на месцы сваёй діслакацыі ў Балгарыі, дзе знаходзяцца падчас удзелу ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27. Умовы для заняткаў добрыя, надвор’е па-сапраўднаму летняе.
Зараз усе высілкі штаба Аляксандра Шагойкі накіраваны на максімальна якасную падрыхтоўку да сустрэчы ў адказ з азербайджанскім "Нефтчы", якая адбудзецца 30 ліпеня на стадыёне "Берое" ў Стара-Загоры.
Увазе заўзятараў — падборка фотаздымкаў з некалькіх трэніровак нашай каманды.















