РЫХТУЕМСЯ ДА ПАЯДЫНКУ Ў АДКАЗ З "СІЛЕКСАМ"
Старт "бела-сініх" у кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27 атрымаўся няўдалым — параза 0:1 у намінальна дамашняй сустрэчы з паўночнамакедонскім "Сілексам".
Лёс пуцёўкі ў наступны раўнд вырашыцца 16 ліпеня ў Скоп’е. А пакуль наша каманда па-ранейшаму знаходзіцца ў Балгарыі, дзе вядзе планамерную падрыхтоўку да паядынку ў адказ.
Прадстаўляем увазе заўзятараў фотагалерэю па выніках некалькіх трэніровак мінскага "Дынама".


















