РАЯН ГІБЕРА ПАПОЎНІЎ СКЛАД ДЫНАМАЎЦАЎ
Працоўныя адносіны з "бела-сінімі" аформіў хаўбек Раян ГІБЕРА.

Наш навабранец нарадзіўся 8 мая 2004-га ў горадзе Сягела (Кот-Д’Івуар). Выхаванец Акадэміі Crystal Football Club у Абіджане.
Выступаў за малдаўскі "Саксан" (Д2; 15 матчаў / 11 галоў), азербайджанскі "Карадаг" (Д2; 9/3). Улетку 2024-га прыехаў у Беларусь далучыўся да "Смаргоні", за якую правёў 10 паядынкаў, забіў адзін мяч.

Потым абараняў колеры БАТЭ (7/2), славацкага "Трэнчына" (5/1) і турэцкага "Серыкспора" (Д2; 4).
Раян, рады вітаць у мінскім "Дынама"!








