ПРЫЕХАЛІ Ў СТАЛІЦУ ПАЎНОЧНАЙ МАКЕДОНІІ
"Бела-сінія" дабраліся да Скоп’е, дзе 16 ліпеня пазмагаюцца з "Сілексам" у паядынку ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Аўтобусная паездка стартавала ў раёне абеда. Каманда даволі хутка прайшла мяжу (дарэчы, пакінула шэнгенскую зону) і бліжэй да поўначы аказалася на месцы прызначэння ў сталіцы Паўночнай Македоніі.
У планах мінскіх дынамаўцаў на сераду значацца медыямерапрыемствы на базе трэніровачнага цэнтра "Петар Мілашэўскі": прэс-канферэнцыя і перадгульнявы занятак, стартавыя 15 хвілін якога будуць адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ.







