Наступны матч Сілекс 9 ліпеня (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПОСПЕХ У СТАЛІЧНЫМ ДЭРБІ

2.07.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 14-га тура

МІНСК — ДЫНАМА-МІНСК — 0:3 (0:2)
МІНСК. 2 ліпеня. Стадыён "Трактар". Пачатак у 20.00. 850 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дзмітрыеў (Мінск), Ю.Хомчанка, К.Пакулін (абодва — Віцебск).
МІНСК: Гутар (к), Яцкевіч, Кучынскі (Дзіхціеўскі, 71), Сокал, Кампа, Турыч, Мігдалёнак (Варакса, 46), Маліцкі, Дубінец (Абена, 71), Зубовіч (Дзее, 46), Ксенафонтаў (Ваўчок, 79).
Запасныя: Сухарэнка, Эрнісаў, Шарамет, Макась, Свірыдзенка.
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Гурбан (Швяцоў, 63), Бегуноў (к), Калінін, Турэ, Жэчка, Сялява, Абдулахі (Дубатоўка, 79), Джыме (Гвет, 73), Луцковіч (Алыкулаў, 63), Малашэвіч (Моўчан, 63).
Запасныя: Радкевіч, Карповіч, Іваноў, Вакуліч, Варданян.
ГАЛЫ: 0:1 — Малашэвіч (12, са штрафнога). 0:2 — Сялява (30). 0:3 — Джыме (62).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Дубінец (12), Кампа (62), Сокал (89).