ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГОСЦІ ДА "ЦУКРОВЫХ"
У суботу, 11 ліпеня, нашу рэзервовую каманду чакае чарговы няпросты паядынак у межах Д2 — на выездзе супраць "Слуцка-2024", які ставіць задачу вярнуцца рангам вышэй. Супернікі пазмагаюцца ў райцэнтры на поўдні Міншчыны, на стадыёне "Гарадскі" па вул. Віленская, 14. Стартавы свісток прагучыць у 15.30.
Войска Сяргея Яромкі згуляе ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Яўгенам Ясяновічам (Копішча), асіставаць якому будуць Мікалай Кабак (Зембін) і Аляксей Яцкевіч (Мінск). Чацвёрты — Мікіта Фёдараў (Салігорск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







