ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "НІВУ"
У пятніцу, 31 ліпеня, "Дынама"-БДУФК працягне выступленні ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2026.
У межах 17-га тура належыць правесці дамашні паядынак з "Нівай" з Доўбізна. Супернікі пазмагаюцца на полі з натуральным пакрыццём комплекса АБФФ па п-це Пераможцаў, 22. Стартавы свісток прагучыць у 19.00.
Нашы рэзервісты апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асіставаць якому будуць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты — Віктар Залескі (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Севасцьянік (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







