ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА КАЛІЙНУЮ СТАЛІЦУ
У суботу, 4 ліпеня, нашу рэзервовую каманду чакае выязны паядынак з "Салигорскам" у межах 14-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2026. Арэна супрацьстаяння — стадыён "Будаўнік" (вул. Ленінскага камсамола, 51). Пачатак а 15-й гадзіне.
Войска Сяргея Яромкі згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у салатавым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асіставаць якому будуць Віктар Гецікаў і Сяргей Цяслюк. Чацвёрты — Мікіта Фёдараў (Салігорск). Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







