ПЕРШАЯ ЛІГА: ЕДЗЕМ НА СЯМАШКІ
Пасля двухтыднёвай паўзы паядынкамі 16-га тура ўзнавіцца чэмпіянат краіны-2026 у Д2. "Дынама"-БДУФК у пятніцу, 24 ліпеня, на выездзе пазмагаюцца з землякамі са СКА-1938. Гульня адбудзецца на стадыёне РЦАП-Стайкі (вул. Сямашкі, 13) і пачнецца ў 17.30.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў ужывую падтрымаць нашых юніёраў!
Войска Сяргея Шагойкі апране белыя майкі і трусы (галкіпер — увесь в чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзянісам Тарасюком, асіставаць якому будуць Уладзімір Чыжэўскі (абодва — Брэст) и Раман Трухан (Пінск). Чацвёрты — Віктар Залескі (Мінск). Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







