ПЕРАДМАТЧАВАЯ ТРЭНІРОЎКА "БЕЛА-СІНІХ"
"Бела-сінія" завяршылі працу на футбольным полі напярэдадні стартавага паядынку ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27.
Перадгульнявая трэніроўка на стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры цягнулася гадзіну і была багатай на пазітыўныя эмоцыі. Спадзяемся, хлопцы прадэманструюць максімальны настрой, велізарную самааддачу ў сустрэчы з "Сілексам" з Паўночнай Македоніі!
Нагадаем, што супернікі пачнуць высвятляць адносіны ў 20.00. Жывы эфір — на тэлеканале "Беларусь 5" і сайце sport5.by.













