ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА "БЕЛА-СІНІХ"
Працоўны дзень у сераду, 29 ліпеня, завяршыўся ў мінскіх дынамаўцаў позна. Справа ў тым, што заключны перад паядынкам у адказ з "Нефтчы" занятак нашы хлопцы правялі на полі стадыёна "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры пасля суперніка.
Усё пачалося толькі ў 21.15 і цягнулася з гадзіну. На той момант надвор’е стала больш камфортным — каля +26 градусаў.
Прадстаўляем увазе заўзятараў некалькі фота з перадгульнявой трэніроўкі "бела-сініх".













