ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ГАЗОНАМ "НЕФТЧЫ-АРЭНЫ"
Працоўную сераду, 21 ліпеня, мінскія дынамаўцы завяршылі трэніроўкай — заключнай перад выязным матчам 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Занятак на газоне "Нефтчы-Арэне" цягнуўся каля гадзіны. У сталіцы Азербайджана спякотна — увечары слупок тэрмометра размясціўся ля адзнакі +28 градусаў.














