ПАШЫРАЕМ СУПРАЦУ З КАЛЕГАМІ З РАСІІ
На "Кубку Ўсходу", дзе юныя мінскія дынамаўцы занялі другое месца, "бела-сінімі" было падпісана два пагадненні аб супрацы.
Дамова з казанскім "Рубінам" прадугледжвае ўмацаванне адносін паміж клубамі па лініі прафесійнага, моладзевага і дзіцячага футбола. У прыватнасці, гаворка аб правядзенні кантрольных матчаў, мерапрыемстваў па абмене трэнерскім досведам, у галіне кіравання спартыўнай інфраструктурай, маркетынгу і камерцыі.
Пагадненне аб супрацы з Фондам развіцця футбола "Матч Прэм’ер" уключае арганізацыю серыі турніраў для дзіцяча-юнацкіх каманд. Чатыры разы на год выхаванцы нашай Акадэміі змогуць згуляць з равеснікамі з маскоўскага "Спартака", "Краснадара", "Зеніта" з Санкт-Пецярбурга, "Растова", самарских "Крылаў Саветаў", казахстанскага "Кайрата", армянскага "Урарту" і інш. Удзел у такіх спаборніцтвах будзе садзейнічаць павышэнню майстэрства і атрыманню важнага досведу на міжнародным узроўні.







