"НЕФТЧЫ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У сераду, 22 ліпеня, наша каманда працягне выступленні ў Лізе канферэнцый-2026/27. У межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда належыць змагацца з азербайджанскім "Нефтчы". Першы паядынак пройдзе ў Баку, на "Нефтчы-Арэне", якая ўмяшчае 11000 гледачоў. Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
Чакаецца, што ўвечары ў дзень гульні будзе ясна і санечна — пры тэмпературы +25+27 градусаў.
Інфармацыя датычна жывога эфіру павінна з’явіцца ў хуткім часе.
Фота: neftchi.az







