НАШЫ ДУБЛЁРЫ ДАВЕДАЛІСЯ ПРА РАСКЛАД НА ЧАТЫРЫ ТЫДНІ
У наступны ўік-энд праграма спаборніцтваў другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2026 возьме паўзу — шмат якія з каманд паўдзельнічаюць у 1/16 фіналу нацыянальнага Кубка.
Тым часам для рэзервістаў "бела-сініх" на чале з Сяргеем Яромкам вызначыўся каляндар на чатыры гульнявых дні наперад.
Тур 16 Пятніца, 24 ліпеня СКА-1938 (Мінск) — ДЫНАМА-БДУФК 17.30
Тур 17 Пятніца, 31 ліпеня ДЫНАМА-БДУФК — Ніва (Доўбізна) 17.00
Тур 18 Серада, 5 жніўня ДЫНАМА-БДУФК — Ліда 18.30
Тур 19 Нядзеля, 9 жніўня Асіповічы — ДЫНАМА-БДУФК 17.00
Усе паядынкі ў жывым эфіры пакажа Youtube-канал АБФФ.







