НАПЕРАДЗЕ СУПРАЦЬСТАЯННІ З "БРАГАЙ"
Падначаленыя Аляксандра Шагойкі пераадолелі яшчэ адзін бар’ер у межах Лігі канферэнцый-2026/27 — гэтым разам па суме двух матчаў выбілі з дыстанцыі азербайджанскі "Нефтчы" (4:2; 0:1).
Супернікам "бела-сініх" па 3-м кваліфікацыйным раўнде будзе "Брага", чацвёртая каманда па выніках мінулага розыгрышу чэмпіянату Партугаліі.
У чацвер, 6 жніўня, мінскіх дынамаўцаў чакае выязны паядынак — на муніцыпальным стадыёне ў горадзе Брага. Пачатак у 19.30 па мясцовым часе (21.30 па беларускім).
Сустрэча ў адказ пройдзе роўна праз тыдзень — 13 жніўня — на стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.







