МІХАІЛУ МАРХЕЛЮ — 60!
У аўторак, 14 ліпеня, юбілей у Міхаіла МАРХЕЛЯ — экс-нападніку "бела-сініх" і былому галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай нашай краіны спаўняецца 60 гадоў.
Выхаванец сталічнай СДЮШАР "Дынама" выступаў за асноўны склад роднага клуба ў 1988-91 гадах, прыняў удзел у 74 афіцыйных паядынках, забіў 14 мячоў.
Сардэчна віншуем Міхаіла Міхайлавіча, зычым моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўтульнасці, энергіі і поспехаў!







