ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ, ЯКІЯ ПЛАНУЮЦЬ НАВЕДАЦЬ ГУЛЬНЮ Ў СКОП’Е
Увазе тых, хто мае магчымасць і жаданне ўжывую падтрымаць "бела-сініх" у сустрэчы ў адказ з "Сілексам"!
Супернікі па стартавым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый-2026/27 пазмагаюцца ў чацвер, 16 ліпеня, — у Скоп’е, на полі трэніровачнага цэнтра Паўночнамакедонскай федэрацыі футбола імя Петара Мілашэўскі. Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (21.00 па беларускім).
Кожны з ахвочых сачыць за гульнёй з гасцявога сектара, у тым ліку непаўналетнія, павінны да 23.59 панядзелка, 13 ліпеня, даслаць свае персанальныя даныя на адрас клуба праз размешчаную па спасылцы ніжэй google-форму.
Тыя, хто не пройдзе папярэднюю рэгістрацыю, у гэты сектар не трапяць! Для прахода на трыбуны ў абавязковым парадку патрабуецца наўянасць пры сабе дакумента, які засведчвае асобу.
Непаўналетнія маюць права наведвання толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў.
Майце на ўвазе, што ФК "Дынама-Мінск" не арганізуе выезд на матч у Паўночнай Македоніі і не аказвае садзеяння ў візавых пытаннях!







