ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ, ЯКІЯ ПЛАНУЮЦЬ НАВЕДАЦЬ ГУЛЬНЮ Ў БАКУ
Увазе тых, хто мае магчымасць і жаданне ўжывую падтрымаць "бела-сініх" у выязной сустрэчы з азербайджанскім "Нефтчы"!
Апаненты па 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый-2026/27 пазмагаюцца ў сераду, 22 ліпеня, — у Баку, на "Нефтчы Арэне". Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
Кожны з ахвочых сачыць за гульнёй з гасцявога сектара, у тым ліку непаўналетнія, павінны да 20.00 панядзелка, 20 ліпеня, даслаць свае персанальныя даныя на адрас клуба праз размешчаную па спасылцы ніжэй google-форму.
Тыя, хто не пройдзе папярэднюю рэгістрацыю, у гэты сектар не трапяць! Для прахода на трыбуны ў абавязковым парадку патрабуецца наўянасць пры сабе дакумента, які засведчвае асобу.
Непаўналетнія маюць права наведвання толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў.
Майце на ўвазе, што ФК "Дынама-Мінск" не арганізуе выезд на матч у Азербайджане!







