"ГЭТА ТОЛЬКІ ПАЧАТАК МАЙГО ШЛЯХУ"
Героем аднаго з сюжэтаў чарговага выпуску праекта "Агляд тура", які выходзіць у эфір на тэлеканале "Беларусь 5", стаў малады футбаліст нашай каманды.
Паўабаронцы Арцём САКАЛОЎСКІ (з адзнакі 34.00) прыгадаў пра зарад матывацыі ў міжсезонні ад спартыўнага дырэктара мінскага "Дынама" Станіслава Драгуна, падзяліўся меркаваннямі аб прарыўным для сябе маі, калі забіў чатыры мячы, расказаў аб працы з Аляксандрам Шагойкам і дэбюце ў нацыянальнай зборнай краіны.







